У Беларусі ствараюць інстытут інфармацыйных пасрэднікаў . Пра гэта ў сераду паведамілі мясцовыя СМІ.
Такая структура дазволіць атрымліваць неабходныя электронныя дакументы па адным запыце. Для гэтага трэба толькі звярнуцца з пашпартам у любое аддзяленне "Белпошты" ці сэрвісны цэнтр "Белтэлекам". Такім чынам, паслуга стане даступная адразу ў любым населеным пункце .
Пералік магчымых да замовы дакументаў будзе пашырацца па меры таго, як дзяржаўныя структуры будуць пераходзіць на электронны дакументаабарот. Завяршыцца гэты працэс павінен да канца наступнага года. У адзіную базу гэтыя звесткі аб'ядноўвае створаны два гады таму Нацыянальны цэнтр электронных паслуг. - 0 -