Дзяржсаветам КНР апублікаваны "Палажэнні аб кантролі і кіраванні медыцынскім абсталяваннем"
  2014-03-31 17:02:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР днямі апублікаваў "Палажэнні аб кантролі і кіраванні медыцынскім абсталяваннем".

У дакуменце вызначаюцца патрабаванні па рэгістрацыі, вытворчасці, продажы, выкарыстанні медыцынскай апаратуры. Мэта – забяспечыць эфектыўнае прымяненне медыцынскай апаратуры.

Гэтым дакументам дзяржава заахвочвае распрацоўку і вытворчасць інавацыйнага медыцынскага абсталявання, стымулюе распаўсюджанне і выкарыстанне новых тэхналогій у гэтай галіне. Таксама падкрэсліваецца, што медыцынская апаратура павінна адпавядаць дзяржаўнаму стандарту, а ў выпадку яго адсутнасці – патрабаванням галіновага стандарту. Дакумент таксама прадугледжвае пакаранне за парушэнне пазначаных патрабаванняў. Так за незаконную вытворчасць і збыт медыцынскай апаратуры коштам ніжэй за 10 тыс. юаняў парушальніку пагражае вялікі штраф. За нелегальную рэалізацыю медыцынскіх тавараў коштам вышэй за 10 тыс. – штраф ад 10-разовага да 20-разовага памеру ад кошту тавару. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040