Аб'ём кітайскіх інвестыцый у замежны рынак камерцыйнай нерухомасці па выніках 2013 вырас на 124%
  2014-03-27 15:21:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём кітайскіх інвестыцый у замежны рынак камерцыйнай нерухомасці па выніках мінулага года склаў 7,6 млрд. долараў, што на 124% вышэй за ўзровень папярэдняга года. Такія даныя прыводзіць у сваім апошнім дакладзе кампанія Jones Lang LaSalle (JLL), якая чакае, што сёлета паказчык пераадолее адзнаку ў 10 млрд. долараў.

Па аб'ёме прытоку кітайскіх інвестыцый у камерцыйную нерухомасць лідзіруюць Вялікабрытанія і ЗША.

Пры гэтым, 85% сваіх сродкаў кітайскія інвестары ўклалі ў офісную нерухомасць. Расце цікавасць інвестараў, зразумела, і да сегментаў гандлёвай, гасцінічнай і жыллёвай нерухомасці. У якасці прыкладу можна адзначыць рашэнне карпарацыі "Далянь Ваньда" пабудаваць гасцінічна-жылы комплекс у раёне Nine Elms ў Лондане.

Эксперты кампаніі JLL упэўнены, што галоўным стымулам да рэзкага росту замежных інвестыцый кітайскіх кампаній стала кітайская стратэгія "Прасоўванне за мяжу", якая, паводле іх слоў, падштурхоўвае прадстаўнікоў розных галін да ўкладання капіталу за мяжой. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040