Па стане на 14 сакавіка ў Кітаі рэалізавана дабрачынных латарэйных білетаў на суму звыш 1 трлн. юаняў. Пра гэта паведаміла сёння Міністэрства фінансаў КНР.
Продаж дабрачынных латарэйных білетаў у Кітаі пачаўся ў 1987 годзе. Да гэтага часу ў гарадах і вёсках краіны дзейнічае больш за 180 тыс. пунктаў па іх рэалізацыі, на якіх занята больш за 400 тыс. чалавек.
Эмісія квіткоў дабрачыннай латарэі садзейнічае павышэнню грамадскага дабрабыту краіны. З выкарыстаннем грамадскіх фондаў, сабраных шляхам продажу білетаў латарэі, у краіне рэалізавана 300 тыс. праектаў.
Апрача гэтага, эмісія латарэйных білетаў прадастаўляе вялікую колькасць працоўных месцаў, прыносіць краіне падатковыя даходы на суму больш за 20 млрд. юаняў і стварае новыя магчымасці для развіцця такіх галін, як інфарматыка, фінансы, журналістыка, выдавецтва, друк і рэклама. - Р -