Кітай мае намер рэалізаваць праект перабудовы старых прамысловых зон у гарадскіх раёнах да 2022 года . Пра гэта гаворыцца ў заяве ўрада краіны на афіцыйным вэб-сайце www.gov.cn.
Як паведамляецца ў заяве, у працэсе перабудовы мясцовыя ўлады павінны дазваляць рынку адыгрываць вядучую ролю. А праграмы перасялення і абнаўлення павінны прынесці карысць мясцовым жыхарам.
Урад Кітая заклікае прадпрыемствы абнавіць свае тэхналогіі і кіраванне ў гэтым працэсе, а таксама знайсці новыя імпульсы росту ў сектарах, якія развіваюцца. Разам з тым, развіццё інфраструктуры павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з абаронай навакольнага асяроддзя, адзначаецца ў заяве. - 0 -