У Кітаі запавольваюцца тэмпы росту коштаў на нерухомасць
  2014-03-18 15:13:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У лютым гэтага года ў 70 буйных і сярэдніх гарадах Кітая назіраецца запавольванне тэмпаў росту коштаў на нерухомасць, іх месячны рост адзначаны ў меншай колькасці гарадоў. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР.

У мінулым месяцы тэмпы росту коштаў на новае жыллё ў 70 гарадах краіны ў сярэднім павысіліся на 11,1 % у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Пры гэтым назіралася зніжэнне на 1,3 працэнтнага пункта супраць студзеньскага ўзроўню.

Паводле статыстыкі, у лютым рост коштаў на новыя кватэры ў параўнанні з узроўнем папярэдняга месяца быў адзначаны ў 57 з 70 гарадоў, што на 5 гарадоў менш за студзеньскі ўзровень. Разам з гэтым , цэны панізіліся ў 4 гарадах , у астатніх 9 гарадах - заставаліся на ўзроўні папярэдняга месяца.

Што тычыцца жылля на другасным рынку , то ў мінулым месяцы ў 46 з 70 гарадоў цэны на другаснае жыллё ў параўнанні з узроўнем папярэдняга месяца падняліся , што на два гарады менш студзеньскага ўзроўню, у 15 гарадах - упалі , у 9 гарадах - заставаліся на ранейшым узроўні.

Кошты на другаснае жыллё ў сярэднім выраслі на 6,4 % , з падзеннем тэмпаў росту на 1 працэнтны пункт. -0. -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040