У мэтах паглыбленага ажыццяўлення стратэгіі адраджэння старых прамысловых баз у паўночна-ўсходнім Кітаі да 2022 года павінны быць завершаны работы па перамяшчэнні і рэканструкцыі старых прамзон і вывадзе іх з цэнтра гарадоў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформ КНР.
Па паведамленні, старыя прамзоны ў кітайскіх гарадах унеслі важны ўклад у развіццё прамысловай сістэмы Кітая і развіццё старых прамысловых гарадоў. Аднак існуюць праблемы, напрыклад, высокая канцэнтрацыя адсталых вытворчых магутнасцяў, сур'ёзнае забруджванне навакольнага асяроддзя, неспрыяльная сітцацыя ў галіне бяспекі і вялікая колькасць маючых патрэбу жыхароў.
Дзяржсавет КНР апублікаваў кіруючыя меркаванні аб перамяшчэнні і рэканструкцыі старых прамзон у цэнтры гарадоў. Згодна з дакументам, аснаўны ўпор павінен рабіцца на тэхнічную рэканструкцыю прамысловых прадпрыемстваў, прымяненне экалагічных тэхналогій, перамяшчэнне або закрыццё прадпрыемстваў, якія сур'ёзна забруджваюць навакольнае асяроддзе, нарошчванне галін сучасных паслуг і апрацоўчай прамысловасці.
Апрача таго, на тэрыторыях гэтых прамысловых зон павінна ўдасканальвацца гарадская інфраструктура і аб'екты сацыяльнага абслугоўвання, стымулявацца аднаўленне экалогіі, паляпшацца жыллёвыя ўмовы маламаёмаснага насельніцтва. - Р -