Кітай мае намер правесці рэформу з увядзеннем негатыўнага пераліку і прадастаўленнем замежным інвестарам нацыянальнага рэжыму
  2014-03-24 15:45:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер рэфармаваць сістэму выкарыстання замежных інвестыцый і рэгулявання кітайскіх інвестыцый у замежную эканоміку. У аснове змяненняў ляжа ўвядзенне негатыўнага пераліку і прадастаўленне замежным інвестарам магчымасці працаваць у рамках нацыянальнага рэжыму на даінвестыцыйнай стадыі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР на міжнародных гандлёвых перамовах, намеснік міністра Чжун Шань, які выступіў у нядзелю на форуме развіцця Кітая-2014.

Паводле яго слоў, пры дзеючай сістэме асноўным спосабам кантролю і рэгулявання замежных інвестыцый з'яўляюцца працэдуры разгляду і зацвярджэння праектаў, а таксама дырэктыўны спіс галін з прыцягненнем знешніх капіталаў; "гэтыя працэдуры доўгія, і іх трэба змяніць".

Што тычыцца перамоў аб свабодным гандлі, павышаны інтарэс да якіх назіраецца ва ўсім свеце, намеснік міністра заявіў, што тут Кітай прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці, інклюзіўнасці і празрыстасці. Ён таксама адзначыў, што гэтыя перамовы павінны не толькі быць карыснымі для ўдзельнікаў працэсу, але і ўвасабляць падтрымку шматбаковай гандлёвай сістэмы і адпаведных правіл. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040