Беларуска-ўкраінская граніца працуе ў спакойным рэжыме. Пра гэта на адкрыцці сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі паведаміў кіраўнік Пагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.
Паводле слоў Л.Мальцава, пункты пропуску не зачыняліся, а парушэнні – адзінкавыя. Ён таксама абверг чуткі аб сцягванні бронетэхнікі для аховы граніцы. Беларусь узмацніла ахову так званай зялёнай мяжы і памежнай зоны, але толькі ўласнымі сіламі з прыцягненнем міліцыі і ўнутраных войскаў.
Л.Мальцаў таксама падкрэсліў, што Беларусь і Украіна працягваюць сумесныя работы па дэмаркацыі граніцы. Яны ідуць па плане.
Актыўныя дэмаркацыйныя работы пачаліся восенню, а ўсяго на працягу бліжэйшых 7-10 гадоў будзе добраўпарадкавана 1084 км беларуска-ўкраінскай граніцы. - Р -