Правінцыя Сычуань падала заяўку на ўнясенне гарадзішчаў Цзіньша і Саньсіндуэй у Спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны
  2014-04-23 14:24:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Правінцыя Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) плануе падаць заяўку на ўнясенне гарадзішчаў Цзіньша і Саньсіндуэй з больш чым 3-тысячагадовай гісторыяй у Спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны. Пра гэта паведамілі ў правінцыйным упраўленні па справах культурнай спадчыны.

У пачатку красавіка правінцыя перадала неабходныя матэрыялы ў Дзяржаўнае ўпраўленне па справах культурнай спадчыны КНР, якое правядзе адбор "кандыдатаў" для папярэдняга спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА 2016 года.

Гарадзішчы Цзіньша (г.Чэнду) і Саньсіндуэй (г.Гуанхань) адносяцца да культуры Гушу эпохі Шан (16-11 стст. да н.э.) і Чжоу (11 ст. – 221г. да н.э.). Разваліны культуры Гушу – важнае сведчанне гістарычных змен і развіцця таямнічага царства Гушу.

На думку навукоўцаў, гэтыя археалагічныя знаходкі раскрылі гісторыю існавання і развіцця царства Гушу і прадэманстравалі самабытную канцэпцыю гарадскога планавання страчанай культуры. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040