Кітайскія бронзавыя вырабы больш чым 2000-гадовай даўніны вырабляліся па міжземнаморскіх тэхналогіях
  2014-05-08 16:10:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыялістамі адрэстаўраваны 26 з 46 бронзавых фігурак вадаплаўных птушак, знойдзеных археолагамі больш за 10 гадоў таму сярод пахавальных прадметаў пахавання першага кітайскага імператара Ціньшыхуана.

Навукоўцы ўзялі пробы бронзы і пасля аналізу матэрыялу прыйшлі да высновы, што медная руда і вырабы з бронзы, вырабленыя да дынастыі Цінь (221-206 гг . да н.э.) былі прывезены, хутчэй за ўсё, з Ціньліна (горны хрыбет у правінцыях Ганьсу, Шэньсі і Хэнань). Спецыялісты таксама заўважылі, што спосабы ліквідацыі дэфектаў паверхні бронзавых фігурак або дэфектаў працэсу вырабу такія ж, як і тыя, што шырока ўжываліся ў Міжземнамор'і.

Паводле меркаванняў археолагаў, бронзавая павозка з пахавання Ціньшыхуана мае такія ж адметныя асаблівасці, аднак яны найбольш характэрны для бронзавых скульптур міжземнаморскага рэгіёна. Гэта дазволіла навукоўцам зрабіць смелую выснову, што сувязь паміж усходняй і заходняй цывілізацыямі пачалася ў гады праўлення дынастыі Цінь, або пры дынастыі Цінь кітайцы ўжо самі авалодалі гэтымі тэхналогіямі, згубіўшы пасля гэтыя навыкі.

46 бронзавых фігурак вадаплаўных птушак знойдзены ў 2001 годзе. Рэстаўрацыя артэфактаў завершыцца праз год. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040