"Ініцыятыва па стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху вельмі важная, бо дазволіць аб'яднаць Усходнюю, Цэнтральную, Заходнюю Азію і Еўропу, а гэта вялікі рынак", - адзначыў пасол ЛАД у Кітаі Таха Ахмед Шыблі . Ён таксама выказаў спадзяванне на тое, што стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху ўмацуе сувязі паміж арабскімі краінамі і Кітаем.
З такой заявай ён выступіў у г. Ланьчжоу (прав. Ганьсу, Паўночна-Заходні Кітай) на міжнародным сімпозіуме па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва-2014, які адбыўся напярэдадні.
У сустрэчы прынялі ўдзел паслы, саветнікі і прадстаўнікі гандлёвых палат у Кітаі ад 14 краін.
Пасол Азербайджана ў Кітаі Ляціў Гандзілаў разлічвае, што кітайскія прадпрыемствы ў рамках праекта эканамічнага пояса Шаўковага шляху будуць удзельнічаць у будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў на тэрыторыі Азербайджана.
Пасол Бахрэйна ў Кітаі Юсуф Абдула выказаў намер умацаваць супрацоўніцтва з кітайскімі прадпрыемствамі ў галіне перапрацоўкі харчовых прадуктаў, жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, інфраструктурнага будаўніцтва і развіцця сярэдняга і малога бізнэсу.
Супрацоўнік Дэпартамента Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міністэрства камерцыі КНР Люй Таа мяркуе, што эканамічны пояс Шаўковага шляху ствараецца, каб развіваць супрацоўніцтва Кітая з краінамі свету, асабліва з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Азіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, і садзейнічаць сумеснаму развіццю і росквіту рэгіёна . -0 -