Улады Пекіна прынялі шэраг мер , якія павінны да 2017 дапамагчы скараціць колькасць прамысловых выкідаў у атмасферу на 50 працэнтаў
  2014-05-15 16:43:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гарадскія ўлады Пекіна прынялі шэраг мер, дзякуючы якім колькасць выкідаў у атмасферу шкодных прамысловых рэчываў павінна да 2017 года скараціцца на 50 %. Пра гэта паведаміла ў сераду гарадское ўпраўленне па ахове навакольнага асяроддзя.

Упраўленне таксама расказала пра поспехі барацьбы з прамысловым забруджваннем паветра ў кітайскай сталіцы. Паводле паведамлення, у цяперашні час доля традыцыйных прамысловых галін у агульным аб'ёме гарадскога ВУП складае менш за 20 працэнтаў. Ад прамысловых выкідаў у атмасферы Пекіна утвараецца 18,1 % узважаных часціц дыяметрам менш за 2,5 мікраметра /PM 2,5 /. Па гэтым паказчыку прамысловыя выкіды займаюць трэцюю пазіцыю ў спісе асноўных забруджвальнікаў паветра , у той час як першыя два месцы належаць аўтамабільным выхлапам і выкарыстанню вугалю ў якасці крыніцы энергіі.

Як сказаў афіцыйны прадстаўнік гарадскога ўпраўлення па ахове навакольнага асяроддзя, у Пекіне павысілі тарыфы на забруджвальныя выкіды , увялі ступеністыя цэны на сыравінную прадукцыю для галін з высокім узроўнем выкідаў забруджвальных рэчываў. Таксама ў сталіцы распрацавалі сістэму фінансавага заахвочвання за змену вытворчых тэхналогій на экалагічна бясшкодныя і меры па павышэнні канкурэнтаздольнасці экалагічна чыстых прадпрыемстваў. Гэта дазволіць забяспечыць гарманічнае развіццё эканомікі і пазбегнуць сур'ёзнай шкоды навакольнаму асяроддзю , перакананы чыноўнік.

Сёлета ў Пекіне плануецца вывесці з эксплуатацыі 300 прадпрыемстваў ліцейнай, хімічнай і мэблевай прамысловасці , якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Будзе выпушчаны ў свет новы пералік прамысловых аб'ектаў , будаўніцтва і пашырэнне якіх на тэрыторыі сталіцы будзе забаронена. Таксама плануецца распрацаваць спіс прамысловых галін , вытворчых тэхналогій і абсталявання , якія не адпавядаюць функцыям сталіцы і падлягаюць вываду з эксплуатацыі ў межах горада. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040