Пасольства Грузіі ў Кітаі адзначыла Дзень незалежнасці ўрачыстым прыёмам
  2014-05-27 17:07:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Увечары 26 мая ў Пекіне Надзвычайны і паўнамоцны пасол Грузіі ў Кітаі Давід Апцыяуры ў гонар Дня незалежнасці зладзіў ўрачысты прыём і выступіў на ім з прамовай . На ўрачыстасці прысутнічалі намеснік кіраўніка МЗС КНР Чэн Гапін , дыпламаты і прадстаўнікі дзелавых колаў розных краін.

Намеснік міністра замежных спраў Кітая Чэн Гапін у інтэрв'ю МРК заявіў , што са старажытных часоў ужо склаліся дружалюбныя адносіны паміж Кітаем і Грузіяй. Яшчэ больш за 2000 гадоў таму абмен паміж дзвюма краінамі ўжо быў запісаны ў летапіс. У грузінскай эпічнай паэме Шата Руставэлі «Віцязь у тыгровай шкуры» ёсць эпізод, прысвечаны гандлю чаем і падарожжу кітайцаў у Грузію. Вялікі шаўковы шлях праходзіў праз Грузію , Закаўказзе, далей вёў у Турцыю , а потым па моры да Еўропы ці Афрыкі. Можна сказаць , што абмен паміж народамі Кітая і Грузіі мае гістарычную аснову. Чэн Гапін адзначыў, што ў апошнія гады, дзякуючы сумесным намаганням кіраўнікоў Кітая і Грузіі, краіны захоўваюць добрае супрацоўніцтва ў палітычнай , эканамічнай і гуманітарнай сферах. У гуманітарным і прагматычным супрацоўніцтве існуюць вялікія перспектывы. Кітай гатовы на аснове ўзаемнай павагі працягваць дружалюбныя адносіны з Грузіяй , замацаваць эканамічнае супрацоўніцтва , і тым самым надаць старажытнаму Шаўковаму шляху новае жыццё.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040