Пасольства Грузіі ў Кітаі адзначыла Дзень незалежнасці ўрачыстым прыёмам
  2014-05-27 17:07:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дарэчы, сёлета на прыёме можна было прадэгуставаць лепшыя прыклады грузінскага віна, якое ўвайшло ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дзеля развіцця супрацоўніцтва ў гэтай галіне Кітай наведвае вялікая дэлегацыя прадстаўнікоў віннай прамысловасці Грузіі. Пасол Давід Апцыауры пракаментаваў гэты факт такім чынам: "Віно і іншыя віды алкагольнай прадукцыі – адзін з асноўных артыкулаў нашага экспарту. Грузінскае віно - гэта не толькі прадукт спажывання, гэта частка нашай культуры, нашай гісторыі. Грузія - радзіма віна, і гэты факт вядомы ва ўсім свеце. Нездарма летась менавіта грузінскае віно было ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Для нас таму гэта значна больш, чым камерцыя. Натуральна, нас цікавіць пытанне паспяховай рэалізацыі на знешніх рынках і, вядома, на такім гіганцкім, як кітайскі. Мы дасягнулі пэўных поспехаў і павялічваем пастаўкі віна. Яно становіцца больш папулярным у апошні час у Кітаі. Менавіта зараз тут знаходзіцца дэлегацыя , якую ўзначальвае кіраўнік агенцтва вытворчасці віна Міністэрства сельскай гаспадаркі Грузіі. Мы праяўляем цікавасць, як і кітайскія нашы партнёры, да большай рэалізацыі вядомых брэндаў грузінскага віна ў Кітаі. Цікавасць расце разам з яго спажываннем у Паднябеснай. У нас ёсць добрая перспектыва. У Кітаі сярэдні спажывецкі ўзровень становіцца больш высокім. Так што, у нас вызначылася праграма супрацоўніцтва. І спадзяюся , грузінскае віно будзе карыстацца вялікім попытам у Паднябеснай".

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040