Пасольства Грузіі ў Кітаі адзначыла Дзень незалежнасці ўрачыстым прыёмам
  2014-05-27 17:07:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Давід Апцыяуры знаходзіцца ў Кітаі пакуль толькі тры месяцы. На дыпламатычную працу ў Паднябесную ён прыехаў з Казахстана. Кітай для яго – краіна новая і пра свае ўражанні ён з задавальненнем дзеліцца: "Я ўсяго толькі тры месяцы ў краіне, таму высноў пэўных рабіць не буду. Мае першыя назіранні ў тым, што нам, напэўна, варта сканцэнтравацца на вызначэнні агульнага, чаго ў нас нямала. З яго я вылучыў бы, перш за ўсё, вядома, вельмі багатую гісторыю, якая звязана з традыцыямі, неаддзельная ад іх. Гэта таксама -- старажытная культура, традыцыі сямейныя, сяброўскія. Усё пералічанае для народаў дзвюх краін блізка. Перш за ўсё, гэта вызначае агульнае і стварае спрыяльную атмасферу для чалавечых і дзелавых адносін. Уражанні ад Кітая ў мяне станоўчыя, тут вельмі цікава, шмат прыемных адкрыццяў і настрой вельмі добры", -- адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Грузіі ў Кітаі.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040