Кітай заклікае міжнародную супольнасць да сумеснай барацьбы з тэрарызмам і выступае супраць "падвойных стандартаў" у гэтым пытанні. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган на чарговай прэс -канферэнцыі.
Выступаючы 28 мая ў Ваеннай акадэміі ў Вест-Пойнце /штат Нью-Ёрк/, прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што пасля афганскай і іракскай войнаў ЗША варта ўнесці папраўкі ў сваю антытэрарыстычную стратэгію. Ён звярнуўся да Кангрэса ЗША з просьбай падтрымаць новы фонд супрацоўніцтва ў сферы контртэрарызму ў памеры да 5 млрд. долараў , які дазволіць аказаць дапамогу "краінам-партнёрам , якія знаходзяцца на перадавой гэтай барацьбы" .
Каментуючы выступленне амерыканскага прэзідэнта, Цінь Ган адзначыў, што Кітай нязменна рашуча выступае супраць тэрарызму і змагаецца з ім. Тэрарызм з'яўляецца агульным ворагам усіх краін свету, якія павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва ў барацьбе з ім, нельга ставіцца да тэрарызму з "падвойнымі стандартамі" . -