Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны склікала нараду па пытаннях узмацнення пошукаў чыноўнікаў-карупцыянераўякія, хаваюцца за мяжой.
Шукаць збеглых чыноўнікаў і патрабаваць вяртання іх незаконна набытай маёмасці з замежжа – складаная сістэматычная задача, адзначыў намеснік сакратара камісіі Хуан Шусянь.
Ён заклікаў розныя ведамствы не толькі займацца сваёй справай, але і дзяліцца інфармацыяй, узмацняць кантакты і цесна ўзаемадзейнічаць з іншымі службамі.
Нямала чыноўнікаў-карупцыянераў схавалі сваю маёмасць за мяжой і перавезлі іх сям'і за мяжу з мэтай пазбегнуць расследавання і пакарання. З-за цяжкасцяў у міжнароднай экстрадыцыі і трансгранічным расследаванні толькі некалькі чыноўнікаў былі затрыманы і вернуты ў Кітай.
Колькасць чыноўнікаў-карупцыянераў, якія хаваюцца зараз за мяжой, пакуль невядома. Але, згодна з дакладам, з якім выступіў генеральны пракурор Цаа Цзяньмінь на штогадовай сесіі УСНП у сакавіку бягучага года, у краіне і за мяжой Кітаю ўдалося затрымаць 762 збеглых падазраваных у здзяйсненні службовага злачынства і вярнуць у дзяржказну незаконна набытыя сродкі на суму 10,14 млрд. юаняў. - Р -