Цырымонія ўручэння "спартыўнага Оскара" - прэміі "Лаўрэус" - упершыню пройдзе ў Кітаі ў 2015 годзе
  2014-06-09 17:08:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Упершыню цырымонія ўручэння прэміі Сусветнай акадэміі спорту Лаўрэус пройдзе ў Кітаі, для нас гэта зусім новы, хвалюючы вопыт!" - дзеліцца сваімі эмоцыямі з журналістамі Эдвін Мозес, старшыня прэміі "Лаўрэус".

На арганізаванай 9 чэрвеня ў Шанхаі спецыяльнай прэс-канферэнцыі, было абвешчана, што цырымонія ўручэння знакавай міжнароднай прэміі Сусветнай акадэміі спорту Лаўрэус / "Laureus World Sports Awards" /, якую называюць "Оскарам у свеце спорту" будзе праведзена ў 2015 годзе ў кітайскім мегаполісе Шанхаі. Гэта стане першай падобнай цырымоніяй на тэрыторыі кантынентальнага Кітая.

Прэміяй ўзнагароджваюцца спартсмены і спартыўныя каманды, якія дасягнулі найбольшых поспехаў у папярэднім годзе. "Лаўрэус" неаднаразова атрымлівалі і кітайскія спартсмены. Так, у 2003 годзе ў намінацыі "Прарыў года" прэміяй быў узнагароджаны кітайскі баскетбаліст Яа Мін, стаўшы першым кітайцам, удастоеным яе, а праз два гады, у 2005 годзе, у гэтай жа намінацыі ўладальнікам прэміі стаў кітайскі лёгкаатлет Лю Сян, які спецыялізуецца на бегу на 110 м. з бар'ерамі.

На прэс-канферэнцыі прысутнічалі вядомы расійскі гімнаст Аляксей Немаў і Яа Мін.-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040