Урад Сіньцзяна ўзнагародзіў грашовай прэміяй смелых абаронцаў справядлівасці
  2014-06-20 15:31:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Народны ўрад Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна прысвоіў групе «адважных змагароў са злачынцамі» з горада Хэцянь і павета Пішань ганаровае званне «Узорнай групы абаронцаў справядлівасці СУАР», выдаў ім граматы і медалі, а таксама грашовыя прэміі.

Народны ўрад Сіньцзяна адзначыў, што мужныя ўчынкі герояў выявілі смеласць розных народаў у барацьбе са злачынцамі, што, у сваю чаргу, спрыяльна адбівалася на прыняцці рашучых мер супраць жорсткіх дзеянняў.

У сярэдзіне чэрвеня бягучага года трое ўзброеных сякерамі мужчын увайшлі ў адзін шахматны клуб горада Хэцянь і напалі на звычайных людзей, якія знаходзіліся там. Наведвальнікі клуба не разгубіліся і ўступілі ў барацьбу са злачынцамі. Прадаўцы з суседніх магазінаў з дубінкамі і вогнетушыцелямі ў руках спрабавалі акружыць бандытаў і не даць ім уцячы.

Таксама ў апошняй дэкадзе мая шасцёра жыхароў вёскі Санчжу павета Пішань выявілі траіх мужчын, узброеных нажамі. Вяскоўцы далі ім адпор і канфіскавалі кінжалы, цесакі і 12 выбуховых прылад. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040