Рынак летняга турызму ў Кітаі працягне свой хуткі рост у бліжэйшыя гады – такі прагноз утрымліваецца ў апублікаваным дакладзе Акадэміі турызму Кітая. Пры гэтым лепшымі для летняга адпачынку ў дакладзе названы гарады, размешчаныя на паўночным усходзе і на ўзбярэжжы Кітая – Ціндаа, Ціньхуандаа, Харбін.
Аўтары даклада рэкамендуюць звярнуць большую ўвагу на стварэнне зручных даведнікаў, а таксама на інтэграцыю турыстычных рэсурсаў: курорт не павінен абмяжоўваць свае паслугі дэманстрацыяй адметных мясцін, але можа дадаць да іх выставы і спартыўныя залы.
Зараз Кітай з'яўляецца другім самым вялікім рынкам турыстычных паслуг, саступаючы толькі ЗША. На думку Дэвіда Скоўсіла, выканаўчага дырэктара Сусветнага савета па падарожжах і турызме, кітайскі рынак турызму, як чакаецца, будзе расці на 7% штогод на працягу будучых 10 гадоў і абгоніць амерыканскі рынак да 2023 года. - Р -