Бартавыя самапісцы малайзійскага "Боінга", які разбіўся на тэрыторыі Украіны,  перададзены Малайзіі
  2014-07-22 10:46:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідар антыўрадавых узброеных фарміраванняў на ўсходзе Украіны, так званы "прэм'ер-міністр" "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Барадай у аўторак раніцай перадаў Малайзіі бартавыя самапісцы пасажырскага самалёта MH17 "Малайзійскіх авіяліній", які разбіўся на тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс.

Агенцтва цытуе словы А. Барадая пра тое, што згодна з падпісаным бакамі мемарандумам, Малайзія павінна перадаць бартавыя самапісцы спецыялістам Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.

Прэм'ер-міністр Малайзіі Наджыб Разак на брыфінгу, які адбыўся ў той жа дзень раніцай у малайзійскім горадзе Путраджая, паведаміў, што 21 ліпеня ўвечары ён дасягнуў згоды з А. Барадаем па трох важных пунктах, у прыватнасці, згодна з другім пунктам, дзве "чорныя скрыні" самалёта, які разбіўся, будуць перададзеныя малайзійскай дэлегацыі ў Данецку 21 ліпеня прыкладна ў 21:00 па мясцовым часе. - 0

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040