Кітайцам раздаюць "Кіраўніцтва па прадухіленні тэрактаў"
  2014-07-23 10:52:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўная канцылярыя па барацьбе з тэрарызмам КНР у аўторак раніцай бясплатна распаўсюдзіла сярод пекінцаў "Кіраўніцтва па прадухіленні тэрактаў".

Падобнае мерапрыемства таксама прайшло ў правінцыі Ляанін, Хэнань, Гуандун, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, горадзе Шанхай і іншых рэгіёнах Кітая.

Як стала вядома, метадычка ў артыкулах і ілюстрацыях распавядае аб барацьбе з тэрарызмам у сучасным Кітаі, вопыце замежных краін у гэтай галіне, метадах самаабароны і ўзаемнай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях.

Па словах начальніка Даследчага цэнтра па барацьбе з тэрарызмам пры Кітайскай акадэміі сучасных міжнародных адносін Лі Вэя, у Кітаі ўсё часцей адбываюцца тэракты, тэрарыстычная дзейнасць ахоплівае ўсё больш рэгіёнаў краіны. Аднак простыя жыхары недастаткова ведаюць, як пазбегнуць смяротнай небяспекі і пры неабходнасці аказаць дапамогу. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040