У Сіньцзяне 81 чалавек асуджаны за дачыненне да тэрактаў
  2014-06-06 15:49:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На адкрытых слуханнях у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне суда першай інстанцыі ў чацвер вынеслі прысуды ў дачыненні да 81 чалавека па абвінавачванні ў арганізацыі, кіраўніцтве і здзяйсненні тэрарыстычных нападаў, наўмысным забойстве, падпале і іншых злачынствах. Пра гэта паведамілі ў судзе вышэйшай прыступкі СУАР.

Паводле паведамлення, 68 падсудных фігуравалі ў 13 справах, звязаных з арганізацыяй, кіраўніцтвам і удзелам у тэрарыстычных арганізацыях, наўмысным забойстве і падпале, нелегальным вырабе, захоўванні і транспартоўцы выбуховых рэчываў, адкрытым крадзяжы агнястрэльнай зброі і наўмысным прычыненні цялесных пашкоджанняў. Іншыя 13 чалавек прайшлі па 10 справах аб незаконнай апрацоўцы і распаўсюджванні відэаматэрыялаў аб падбухторванні да гвалту, прапагандзе міжэтнічнай нянавісці і навучанню іншых асоб навыкам здзяйснення супрацьзаконных дзеянняў.

Па рашэнні судоў 9 абвінавачаных былі прысуджаны да смяротнага пакарання, трое чалавек – да смяротнага пакарання з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады, іншыя 69 – да турэмнага зняволення.

Як заявілі ў судзе вышэйшай прыступкі СУАР, адкрытыя судовыя працэсы і вынесеныя прысуды ў дачыненні да падсудных сведчаць пра вялікую рашучасць судовых органаў Кітая ў барацьбе з гвалтам і тэрарыстычнымі актамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040