Кітайскі прадстаўнік заклікаў ААН і АС узмацніць зладжанасць у міратворчых аперацыях
  2014-07-29 15:28:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ААН і Афрыканскі саюз, а таксама іншыя афрыканскія рэгіянальныя арганізацыі павінны ўзмацніць зладжанасць у міратворчых аперацыях, у поўнай меры праявіць індывідуальныя перавагі і аб'яднаць свае намаганні. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Кітая ў ААН Лю Цзэі.

28 ліпеня СБ ААН правёў адкрытую дыскусію вакол супрацоўніцтва ААН і афрыканскіх рэгіянальных арганізацый у галіне міратворчасці. Лю Цзэі адзначыў, што для ўрэгулявання складаных афрыканскіх праблем неабходны праект комплекснага ўрэгулявання. У пытанні вырашэння канфліктаў АС і іншыя рэгіянальныя арганізацыі маюць асаблівыя геаграфічныя, гістарычныя і культурныя перавагі. Такім чынам, ААН, АС і іншыя рэгіянальныя арганізацыі павінны на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады разгледзець магчымасць стварэння гібкіх, прагматычных і разнастайных механізмаў сувязі і супрацоўніцтва, умацаваць кааперацыю ў галіне планавання і разгортвання міратворчых аперацый, тылавога кіравання і забеспячэння, сумесна павысіць эфектыўнасць міратворчых аперацый.

Згодна з прапановай кітайскага прадстаўніка, умацаванне міратворчых магчымасцяў павінна стаць прыярытэтам супрацоўніцтва паміж ААН і рэгіянальнымі арганізацыямі, уключаючы АС. На яго думку, неабходна бесперапынна абагульняць вопыт, належным чынам процідзейнічаць розным пагрозам, якія могуць узнікаць у працэсе пераходу ад міратворчай аперацыі рэгіянальных арганізацый да міратворчай аперацыі ААН. Кітай усяляк падтрымлівае міратворчыя аперацыі ААН у Афрыцы і прымае ў іх актыўны ўдзел. Зараз прыкладна 2 тыс. кітайскіх міратворцаў выконваюць задачы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Ліберыі, Малі, Судане і іншых краінах. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040