СБ ААН асудзіў незаконны гандаль нафтай тэрарыстычнымі арганізацыямі Ірака і Сірыі
  2014-07-29 14:12:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Савет бяспекі ААН асуджае незаконны гандаль нафтай, які вядуць у Іраку і Сірыі тэрарыстычныя арганізацыі, і патрабуе ад усіх бакоў не дапускаць падобнай гандлёвай дзейнасці. Пра гэта гаворыцца ў прынятай заяве старшыні.

Як адзначаецца ў заяве, СБ ААН выказвае сур'ёзную трывогу ў сувязі з захопам нафтавых радовішчаў і нафтаправодаў ў Іраку і Сірыі тэрарыстычнымі арганізацыямі "Ісламская дзяржава Ірак і Леванта" і "Джабхат ан-Нусра".

СБ ААН падкрэслівае, што ўсе краіны не павінны дапускаць камерцыйных здзелак з гэтымі тэрарыстычнымі арганізацыямі, а таксама патрабуе, каб краіны-члены неадкладна апавяшчалі адпаведныя камітэты СБ ААН па санкцыях у выпадку атрымання падобнай інфармацыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040