Пастаянны прадстаўнік Кітая пры ААН Лю Цзеі ў аўторак заявіў у штаб-кватэры ААН, што пры распрацоўцы парадку развіцця пасля 2015 года міжнародная супольнасць павінна прытрымлівацца прынцыпу "агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці".
Эканамічны і сацыяльны савет ААН у той дзень правёў агульныя дэбаты ў рамках дыялогу на ўзроўні міністраў падчас палітычнага форуму высокага ўзроўню ААН па ўстойлівым развіцці. Выступаючы на іх, Лю Цзеі адзначыў, што ў цяперашні час перад сусветнай супольнасцю стаяць важныя задачы паскоранай рэалізацыі Мэтаў развіцця тысячагоддзя, ажыццяўлення вынікаў, дасягнутых на канферэнцыі "Рыа +20", распрацоўкі мэтаў паступальнага развіцця і парадку развіцця пасля 2015 года. Для выканання гэтых задач патрабуюцца як нястомныя намаганні дзяржаў, так і згуртаванасць і супрацоўніцтва міжнароднай супольнасці.
Па словах Лю Цзеі, развіццё супрацоўніцтва - гэта не антаганістычныя гульні. Сусветная супольнасць павінна прытрымлівацца прынцыпу "агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці", імкнуцца да ўзаемнай выгады, усталяваць шчырае і дзелавое партнёрства. Развітым краінам варта рэальна выконваць абавязацельствы аказання дапамогі краінам, што сталі на шлях развіцця, своечасова і паўнавартасна прадастаўляць яе, распаўсюджваць дружалюбныя для навакольнага асяроддзя тэхналогіі. Краіны свету павінны сумесна стварыць адкрытую, празрыстую, свабодную ад дыскрымінацыі міжнародную гандлёвую і інвестыцыйную сістэму, а таксама спрыяльнае становішча для ўваходжання краін, што развіваюцца, у сусветны ланцуг эканамічнага росту.
Кітайскі прадстаўнік заявіў, што парадак развіцця пасля 2015 года павінен быць накіраваны на ліквідацыю галечы і садзейнічанне інклюзіўнаму росту, неабходнасці прасоўваць паступальнае развіццё на аснове навукі і інавацый. - 0 -