СБ ААН падтрымлівае барацьбу Ірака з тэрарызмам
  2014-06-13 17:17:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чарговы старшыня СБ ААН, пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін у чацвер заявіў у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, што члены СБ ААН аднагалосна падтрымліваюць барацьбу ўрада і народа Ірака з тэрарызмам.

СБ ААН у той дзень правёў кансультацыі пры зачыненых дзвярах па іракскай сітуацыі, заслухаўшы па відэа справаздачу спецпрадстаўніка Генсакратара ААН па Іраку, кіраўніка місіі ААН па аказанні садзейнічання Іраку Мікалая Младзенава пра сітуацыю ў краіне.

В. Чуркін заявіў журналістам пасля кансультацый, што члены СБ ААН займаюць аднадушную пазіцыю па іракскай сітуацыі і аднагалосна падтрымліваюць барацьбу ўрада і народа Ірака супраць тэрарызму. СБ ААН рэзка асуджае ўсе тэрарыстычныя акты, незалежна ад таго, якія іх матывы.

В. Чуркін паведаміў, што па сцвярджэнні Н. Младзенава, сталіца Ірака Багдад добра абаронена, урад па-ранейшаму ўтрымлівае сітуацыю ў сваіх руках і пакуль няма небяспекі пашырэння гвалтоўных актаў на гэты горад. Аднак паміж палітычнымі групоўкамі і рэлігійнымі арганізацыямі Ірака адсутнічаюць кантакты, таму неабходна памножыць намаганні, каб пачаць дыялог -. 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040