У штаб-кватэры Арганізацыі аб'яднаных нацый адбылося спецыяльнае мерапрыемства з нагоды 20-й гадавіны генацыду ў Руандзе. Высокапастаўленыя асобы ААН заклікалі міжнародную супольнасць пераасэнсаваць трагедыю, каб падобныя злачынствы больш не паўтараліся.
Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН Ян Эліясан выступіў з прамовай, адзначыўшы, што нельга забываць аб тым, што руандыйскае грамадства апынулася няздольным прадухіліць генацыд у сваёй краіне. Для таго, каб падобнае больш не паўтарылася, неабходна мець адмысловыя лідарскія здольнасці, мець смеласць сказаць праўду. Пры гэтым урады краін свету і сусветная супольнасць абавязаны цвёрда прытрымлівацца сваіх асноўных абавязацельстваў.
Намеснік кіраўніка ААН таксама заклікаў своечасова рэагаваць на першыя прыкметы таго, што парушаюцца правы чалавека.
У 1994 годзе падчас генацыду ў Руандзе было забіта больш за 800 тыс. прадстаўнікоў народнасці тутсі і тых з народнасці хуту, хто адмовіўся прыняць удзел у разні. - Р -