Разам з тым , што ў 2013 г. свету давялося пераадольваць шэраг крызісных сітуацый , міжнароднай супольнасці сёлета ўдалося дамагчыся пэўных поспехаў . З падобнай заявай выступіў у панядзелак Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун , адзначыўшы , што , нягледзячы на абвастрэнне сітуацыі ў Сірыі і Цэнтральна - Афрыканскай Рэспубліцы / ЦАР / , у міжнароднай дыпламатычнай дзейнасці было зроблена мноства абнадзейлівых дасягненняў.
Выступаючы 15 снежня на прэс -канферэнцыі , прысвечанай адыходзячаму году, кіраўнік арганізацыі адзначыў , што "ў 2013 узмацненне сутыкненняў у Сірыі перасягнула ўсе магчымыя рамкі , сірыйскі народ ужо не ў сілах вытрымаць ні года, ні месяца , і нават дня падобнага гвалту і разбурэнняў " .
Пан Гі Мун таксама паведаміў , што 22 студзеня 2014 г. ён скліча другую жэнеўскую канферэнцыю па сірыйскай праблеме . Генеральны сакратар ААН заклікаў адпаведныя бакі прыкласці намаганні і аказаць падтрымку усе краіны і арганізацыі, якія маюць магчымасць аказаць на ўдзельнікаў сірыйскага канфлікту станоўчае ўздзеянне , з тым , каб апошнія мелі магчымасць падрыхтавацца і прыняць канструктыўны ўдзел у маючай адбыцца канферэнцыі. Кіраўнік арганізацыі таксама заявіў аб тым , што ўвесь час пагаршаецца гуманітарная сітуацыя ў Сірыі, якая мае патрэбу ў максімальна магчымай падтрымцы.
Як адзначыў Пан Гі Мун , 2013 г. стаў для ЦАР няпростым. Кіраўнік арганізацыі выказаў сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з існуючай небяспекай таго, што ў гэтай краіне пачнуцца буйнамаштабныя акты гвалту, заклікаўшы пераходны ўрад ЦАР засцерагчы мірных жыхароў. Генеральны сакратар звярнуўся з заклікам да лідараў мясцовых рэлігійных суполак , адзначыўшы неабходнасць недапушчэння разладу , таксама выказаўшы сваё прывітанне ў сувязі з размяшчэннем на тэрыторыі краіны міратворчых падраздзяленняў афрыканскіх дзяржаў і Францыі.
Пан Гі Мун нагадаў , што ў 2013 г былі дасягнуты абнадзейлівыя вынікі і ў сферы дыпламатыі , у прыватнасці - падпісана пагадненне аб ліквідацыі хімічнай зброі Сірыі. Падобная падзея мае эпахальнае значэнне . Акрамя таго , былі дасягнуты членамі ААН дамоўленасці па " дарожнай карце " дзеянняў у рамках працэсу глабальнага развіцця пасля 2015 года. Канферэнцыя, якая адбылася ў Варшаве, дазволіла нармалізаваць перамовы па кліматычным пагадненні на 2015. Дзякуючы міратворчым і пасрэдніцкім намаганням, накіраваным на аднаўленне стабільнасці ў рэгіёне Сахель і на тэрыторыі заходнеафрыканскага рэгіёну, паміж урадам Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і антыўрадавым " Рухам 23 сакавіка" было падпісана мірнае пагадненне. Паміж " шасцёркай " міжнародных пасярэднікаў і Іранам былі дасягнуты першыя дамоўленасці па іранскай ядзернай праблеме.
Выказаўшы спадзяванне на захаванне станоўчых тэндэнцый і ў наступным годзе , кіраўнік ААН адзначыў , што 2014 г. стане ключавым для пераходнага працэсу ў Афганістане і арабскіх краінах. Пан Гі Мун падкрэсліў , што ў рамках двухбаковага дыялогу прадстаўнікі Ізраіля і Палестыны павінны прадэманстраваць свае навыкі кіраўніцтва і дальнабачнасць, у канчатковым выніку прыйшоўшы да цэласнага мірнага пагаднення . Генеральны сакратар таксама закрануў сітуацыі ў КНДР , Тайландзе і Украіне.
Пан Гі Мун падкрэсліў , што 2014 г будзе мець для глабальнага развіцця ключавое значэнне , і да канца 2015 г. неабходна дамагчыся рэалізацыі Мэтаў развіцця тысячагоддзя , пры гэтым актывізаваць намаганні ў гэтым напрамку трэба пачынаць ужо цяпер. Згадаўшы аб канферэнцыі па кліматычных зменах , якая павінна адбыцца 23 верасня наступнага года , кіраўнік арганізацыі выказаў спадзяванне на паспяховае вырашэнне адпаведных праблем. - 0 -