Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у панядзелак праз свайго прадстаўніка заявіў, што ён глыбока засмучаны сур'ёзнымі чалавечымі ахвярамі і разбурэннямі, выкліканымі праліўнымі дажджамі і паводкамі, якія абрынуліся на паўночныя раёны Індыі на мінулым тыдні.
Пан Гі Мун выказаў глыбокае спачуваньне ўсім пацярпелым і ўраду Індыі, а таксама перадаў свае спачуванні родным загінуўшых. Генеральны сакратар ухваліў хуткую рэакцыю індыйскага ўрада і мясцовых уладаў на стыхійнае бедства, запэўніўшы, што ААН гатова ў любы час прадаставіць Індыі дапамогу.
Прадстаўнік індыйскага штата Утаракханд у нядзелю ўвечары паведаміў, што колькасць ахвяр паводак і апоўзняў, выкліканых праліўнымі дажджамі, па ўсёй верагоднасці, перавысіць пяць тысяч. Паводле афіцыйных дадзеных, па стане на раніцу 23 чэрвеня ў гэтым штаце з-за ўдару стыхіі загінулі 680 чалавек. - 0 -