Пан Гі Мун заклікаў усе бакі прыкласці намаганні да мірнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу
  2014-03-18 16:11:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у панядзелак праз свайго прадстаўніка апублікаваў заяву, у якой заклікаў адпаведныя бакі супрацьстаяння ва Украіне перш за ўсё прыняць да ўвагі волю ўсяго ўкраінскага насельніцтва і падвоіць намаганні ў напрамку пошуку канструктыўнага і мірнага вырашэння крызісу.

У заяве гаворыцца , што Пан Гі Мун пільна сочыць за развіццём сітуацыі ва Украіне і ўжо неаднаразова заклікаў усе бакі канфлікту адмовіцца ад паспешлівых крокаў у такой складанай і напружанай сітуацыі. Кіраўнік ААН выказаў гатоўнасць сумесна з усімі бакамі , якія маюць вялікі ўплыў ва Украіне , прыкласці намаганні да ўрэгулявання крызісу і адзначыў, што яны павінны адмовіцца ад любых дзеянняў , якія могуць прывесці да далейшага абвастрэння сітуацыі.

Пан Гі Мун адзначыў далей у заяве, што адчувае " глыбокае расчараванне і занепакоенасць" з нагоды рэферэндуму ў Крыме і лічыць, што яго правядзенне можа толькі ўскладніць сітуацыю. Генеральны сакратар ААН заклікаў усе бакі канфлікту прыкласці намаганні да таго, каб знайсці такі праект ўрэгулявання крызісу, які будзе адпавядаць прынцыпам Статута ААН і грунтавацца на павазе адзінства і суверэнітэту Украіны.

Пан Гі Мун таксама асудзіў гвалтоўныя акты, якія адбыліся ва ўсходнім раёне Украіны ў нядзелю , зноў заклікаўшы бакі адмовіцца ад гвалту , а таксама прыкласці намаганні да ліквідацыі напружанасці ў краіне і правесці талерантны нацыянальны дыялог у пошуках палітычнага і дыпламатычнага рашэння - . 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040