11. Травень 2025
Пан Гі Мун заклікаў Ізраіль і Палестыну да "неадкладнага і безумоўнага" гуманітарнага спынення агню з нагоды ісламскага свята Ід аль-Фітр
  2014-07-29 10:20:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун 28 ліпеня заклікаў Ізраіль і Палестыну да "неадкладнага і безумоўнага" гуманітарнага спынення агню з нагоды Ід аль-Фітра - ісламскага свята заканчэння паста ў месяц Рамадан, які сёлета адзначаецца 28-30 ліпеня. Генеральны сакратар ААН таксама паўторна запатрабаваў ад бакоў рэалізаваць доўгае спыненне агню і закласці аснову для пачатку ўсебаковых перамоў.

Пан Гі Мун у будынку штаб-кватэры ААН паведаміў прадстаўнікам СМІ аб выніках сваёй нядаўняй паездкі ў краіны Блізкага Усходу і апошніх дадзеных аб становішчы ў сектары Газа. Ён паўторна адзначыў, што ў прынятай Саветам бяспекі ААН раніцай заяве старшыні ўтрымліваецца заклік да Ізраіля і Палестыны аб "неадкладным і безумоўным" гуманітарным спыненні агню. Гэта чацвёртая заява Пан Гі Муна за апошнія 48 гадзін з заклікам аб спыненні агню паміж Ізраілем і Палестынай. Па словах кіраўніка ААН, "цяпер, у момант, калі ўвесь свет адзначае свята Ід аль-Фітр, ужо надышоў час для неадкладнага і безумоўнага гуманітарнага спынення агню. Канфлікт павінен быць спынены ў імя гуманнасці".

Пан Гі Мун таксама падкрэсліў, што на Ізраілі і Палестыне ляжыць адказнасць неадкладна спыніць канфлікт і пачаць дыялог, вырашыць праблемы, якія паслужылі вытокам сутыкненняў, і, такім чынам, зламаць бясконцы цыкл канфлікту і пакут. Гэта прадугледжвае канчатковае дасягненне міру праз узаемапавагу, завяршэнне блакады сектара Газа і зняцце акупацыйнага рэжыму, які працягваецца ўжо амаль паўстагоддзя. Як адзначыў генеральны сакратар ААН, асноўнай перашкодай на шляху да рэалізацыі доўгатэрміновага спынення агню з'яўляецца недахоп палітычнай волі, і лідары Ізраіля і Палестыны павінны яе прадэманстраваць.

У прынятай Саветам бяспекі ААН заяве старшыні ўтрымліваецца заклік да Ізраіля і Палестыны пра ўсебаковую рэалізацыю ў сектары Газа, пачынаючы са свята Ід аль-Фітр гуманітарнага спынення агню. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040