У. Пуцін заклікаў да перамоваў па дзяржаўнасці паўднёва-ўсходняй Украіны
  2014-09-01 10:29:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што ўлады Украіны павінны пачаць перамовы па пытаннях дзяржаўнасці паўднёвага ўсходу краіны.

"Трэба неадкладна прыступіць да субстантыўных, змястоўных перамоваў і не па тэхнічных пытаннях, а па пытаннях палітычнай арганізацыі грамадства і дзяржаўнасці на паўднёвым усходзе Украіны з мэтай безумоўнага забеспячэння законных інтарэсаў людзей, якія там пражываюць", - заявіў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю праграме "Нядзельны час" на Першым канале.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што на паўднёвым усходзе неабходна "спыніць баявыя дзеянні неадкладна і пачаць аднаўляць інфраструктуру".

Аднак прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што У. Пуцін у нядзельным інтэрв'ю заклікаў да інклюзіўных перамоваў унутры Украіны, а не да надання дзяржаўнага статусу рэгіёнам Новарасіі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040