Чэнь Цзаэр: Цэнтральны ўрад Кітая не будзе бяздзейнічаць ў выпадку некантраляваных сітуацый у Сянгане
  2014-09-01 11:15:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік Усекітайскага таварыства па вывучэнні пытанняў Сянгана і Аамэня Чэнь Цзаэр заявіў, што калі ў Сянгане будуць узнікаць сітуацыі, якія не паддаюцца кантролю, то цэнтральны ўрад Кітая не будзе заставацца да гэтага абыякавым.

Пяць спецыялістаў Усекітайскага таварыства па вывучэнні пытанняў Сянгана і Аамэня ў будынку Усекітайскай асацыяцыі журналістаў прынялі ўдзел у калектыўным інтэрв'ю з прадстаўнікамі кітайскіх і замежных СМІ, падчас якога Чэнь Цзаэр зрабіў гэту заяву.

Ён адзначыў, што некаторыя плануюць запусціць у Сянгане акцыю "Акупіруй Цэнтрал" ужо даволі працяглы час. Па-за залежнасці ад таго цэнтральны ўрад, адміністрацыя САР Сянгана або прадстаўнікі розных колаў рэгіёна, - усе, можна сказаць, цярпліва і добразычліва ўгаворвалі і ўжо шматкроць папярэджвалі, патрабавалі ад арганізатараў акцыі не парушаць наўмысна закон.

Агульнавядома, што акцыя "Акупіруй Цэнтрал" парушае закон і можа аказаць сур'ёзны ўплыў на стабільнасць і росквіт Сянгана, адзначыў Чэнь Цзаэр. У жніўні гэтага года больш за 1,4 млн. сянганцаў прынялі ўдзел у маршы пратэсту супраць "Акупіруй Цэнтрал".

Ён заявіў, што верыць у тое, што адміністрацыя САР Сянган ўжо прыняла законапраект, які дазваляе прыняць меры супраць руху "Акупіруй Цэнтрал", што ёсць магчымасць вырашыць гэтае пытанне. - 0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040