МЗС КНР адкрыла кругласутачную гарачую лінію для аказання дапамогі кітайскім грамадзянам за мяжой
  2014-09-03 10:18:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак афіцыйна пачаў працаваць Цэнтр глабальнай консульскай абароны і абслугоўвання кітайскіх грамадзян МЗС КНР. Пры цэнтры адкрыта кругласутачная гарачая лінія "12308".

Як паведамілі ў цэнтры, адной з галоўных задач гарачай лініі стане дапамога кітайскім грамадзянам і прадпрыемствам за мяжой, якія апынуліся ў крытычнай сітуацыі.

Супрацоўнікі цэнтра будуць інфармаваць грамадзян аб парадку дзеянняў у надзвычайных сітуацыях, у выпадку неабходнасці будуць каардынаваць працу пасольстваў і консульстваў Кітая за мяжой.

Паводле звестак цэнтра, атрымаць інфармацыю можна ў любы час сутак. Для гэтага з-за мяжы трэба набіраць нумар "0086 + 10 + 12308". 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040