Лі Кэцян сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі А. Тозікам
  2014-09-05 15:06:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян ва ўрадавай рэзідэнцыі Чжуннаньхай ў Пекіне сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Тозікам, які прыбыў у кітайскую сталіцу для ўдзелу ў першым пасяджэнні Кітайска-Беларускай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве.

Лі Кэцян на сустрэчы выказаў гатоўнасць да садзейнічання выкарыстанню абсталявання кітайскай вытворчасці ў будаўніцтве інфраструктуры Беларусі. Паводле яго слоў, Кітай падтрымлівае айчынныя прадпрыемствы ў адкрыцці бізнесу ў беларускім прамысловым парку ў мэтах прасоўвання сумеснага развіцця двух бакоў і дасягнення ўзаемнай выгады.

Кіраўнік кітайскага ўрада адзначыў, што некаторыя галіны вытворчасці Кітая маюць патрэбу ў структурным урэгуляванні і інавацыях. Беларусь дасягнула багатых вынікаў у высокатэхналагічнай сферы. Кітай мае намер нарошчваць супрацоўніцтва з беларускім бокам у галіне інавацый і капіталу, каб садзейнічаць укараненню большай колькасці навукова-тэхнічных распрацовак у вытворчасць.

А. Тозік заявіў, што Беларусь бачыць у Кітаі шчырага сябра і надзейнага партнёра і ў прыярытэтным парадку развівае адносіны з Кітаем. Ён вітае ўдзел кітайскага боку ў інфраструктурным будаўніцтве Беларусі і спадзяецца, што яшчэ большая колькасць кітайскіх прадпрыемстваў змогуць разгарнуць інвестыцыйную дзейнасць у Беларусі. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040