Адбылася тэлефонная размова А. Лукашэнкі з П. Парашэнкам
  2014-09-09 10:17:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Днямі адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік украінскай дзяржавы спецыяльна патэлефанаваў беларускаму калегу, каб падзякаваць за тую ролю, якую адыграла Беларусь і асабіста прэзідэнт краіны ў выніковай працы ў Мінску кантактнай групы ў фармаце Украіна - Расія - АБСЕ. Як адзначыў П. Парашэнка, пратакол аб спыненні агню, падпісаны 5 верасня, закліканы стаць падмуркам далейшага руху наперад па шляху мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Прэзідэнты абмеркавалі пытанні эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін і гандлёвых адносін з Мытным саюзам, а таксама закранулі тэму абрання Украіны ў непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040