У кітайскай сталіцы абвешчана папярэджанне аб моцным забруджванні паветра, узровень папярэджання – "жоўты". Прагназуецца, што ў бліжэйшыя тры дні тут будзе захоўвацца моцнае забруджванне 5-га ўзроўню. Метэаслужбы заклікаюць жыхароў горада выконваць неабходныя меры засцярогі, у тым ліку насіць маскі ад пылу і пазбягаць знаходжання на вуліцы. Сярэднім і пачатковым школам і дзіцячым садкам рэкамендавана скараціць заняткі па фізкультуры і іншыя мерапрыемствы па-за сценамі навучальных устаноў.
Канцылярыя Пекінскага штаба экстранага рэагавання паведаміла, што пад уплывам халодных патокаў паветра ў ноч з 11 на 12 кастрычніка значна палепшацца ўмовы для атмасфернай дыфузіі. - Р -