Расія гатова да супрацоўніцтва з Кітаем у галіне мінеральных рэсурсаў
  2014-10-22 11:00:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На Далёкім Усходзе Расіі маюцца багатыя паклады мінеральных рэсурсаў, для разведкі і асваення якіх Расія гатова ажыццяўляць цеснае супрацоўніцтва з Кітаем. Такі намер выказаў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і экалогіі РФ Дзяніс Храмаў на Кітайскім міжнародным кангрэсе горнай прамысловасці-2014, які праходзіць у прыморскім горадзе Цяньцзінь.

На цяперашнім кангрэсе, які быў наладжаны Міністэрствам зямельных і прыродных рэсурсаў КНР сумесна з народным урадам горада Цяньцзінь і Кітайскай федэрацыяй горнай прамысловасці, сабраліся больш за 7000 удзельнікаў з больш чым 50 краін і рэгіёнаў свету.

Дзяніс Храмаў у сваім выступленні на адкрыцці кангрэса заявіў, што Расія валодае ўнікальнымі мінеральнымі рэсурсамі і лідзіруе ў свеце як па іх відах, так і па запасах. "Кітай - наш надзейны партнёр, наш годны даверу сябар, пашырэнне супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі - прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі і знешняга гандлю нашай краіны," - адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, удзел буйных кампаній АЦР падыме ўзровень супрацоўніцтва. Кангрэс горнай прамысловасці закладзе добры сацыяльны падмурак для перспектыўнага супрацоўніцтва Расіі і Кітая. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040