Пакаранне за збыт, захоўванне і ўжыванне наркотыкаў зробяць больш жорсткім у Беларусі
  2014-09-25 10:34:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пакаранне за збыт, захоўванне і ўжыванне наркотыкаў зробяць больш жорсткім у Беларусі. Гэта і іншыя новаўвядзенні адлюстраваны ў законапраекце, які цяпер разглядаюць парламентарыі краіны. Пра гэта паведамілі ў сераду мясцовыя СМІ.

У прыватнасці, да 13 гадоў пазбаўлення волі плануецца зрабіць больш жорсткім пакаранне за збыт псіхаактыўных рэчываў непаўналетнім, да 15 гадоў - за выраб у падпольнай лабараторыі. Узмацненне жорсткасці заканадаўства закране і спажыўцоў наркотыкаў. Гэта звязана з тым, што за 8 месяцаў выяўлена 4700 злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, у пяць разоў вырасла колькасць крымінальных спраў, заведзеных на непаўналетніх.

На ўліку ў наркалагічным дыспансеры толькі ў Мінску - 160 непаўналетніх. І смяротныя выпадкі часта звязаныя з перадазіроўкай пры ўжыванні сінтэтычных рэчываў, вырабленых саматужным спосабам. Таму асаблівыя меры адказнасці будуць уведзены за распаўсюджванне інфармацыі ў віртуальных наркакрамах. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040