ЗША разглядаюць магчымасць пашырэння адносінаў з Беларуссю
  2014-09-12 10:29:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША разглядаюць магчымасць пашырэння адносінаў з Беларуссю ў сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Пра гэта ў чацвер заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

"Мы ва ўрадзе лічым, што, нягледзячы на наяўнасць некаторых рознагалоссяў у палітычнай сферы, у Беларусі і ЗША сапраўды ёсць агульны інтарэс, і ў нас наперадзе -- вялікая сумесная праца", - заявіў М. Мясніковіч.

ЗША разглядаюць магчымасці пашырэння адносінаў з Беларуссю ў сферах, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, і надаюць прыярытэтную ўвагу ўмацаванню дэмакратычных стандартаў і падтрымкі грамадзянскай супольнасці, сказаў С. Роланд.

У апошнія гады ў гандлёва-эканамічных адносінах абедзвюх краін назіраецца выключна станоўчая дынаміка. У мінулым годзе тавараабарот склаў 670 млн. долараў. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040