Стратэгію развіцця Беларусі да 2030 года абмяркоўвалі ва ўрадзе
  2014-09-11 10:58:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стратэгію развіцця Беларусі да 2030 года абмеркавалі ва ўрадзе на пасяджэнні Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце міністраў. Пра гэта ў сераду паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Падрыхтаваць дакумент спецыяльна створанай камісіі даручыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У склад групы, якая займаецца пытаннямі навукова-тэхнічнай палітыкі, увайшлі, пераважна, навукоўцы. Гэта шмат у чым і вызначае развіццё эканомікі на бліжэйшыя гады.

"Мы лічым, што больш людзей павінны займацца нанатэхналогіямі і нанаматэрыяламі, біятэхналогіямі, касмічнымі тэхналогіямі, атамнай энергетыкай. Калі сёння гэтыя напрамкі складаюць у валавым унутраным прадукце долі працэнта, то ў перспектыве гэта павінна дамінаваць пры складанні ВУП", - заявіў Уладзімір Гусакоў, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навукоўцы прапануюць закладваць у аснову любой вытворчасці выключна навуковыя веды і распрацоўкі. Гэта дазволіць Беларусі выйсці на шосты, самы высокі ўзровень тэхналагічнага развіцця і ў доўгатэрміновай перспектыве атрымаць істотную выгаду. --0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040