Пан Гі Мун высока ацэньвае ролю Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне
  2014-09-23 11:15:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення БЕЛТА, Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун высока ацэньвае ролю Беларусі і асабіста прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Пра гэта ён заявіў 21 верасня ў Нью-Ёрку падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

"Адзначаю разумную палітыку прэзідэнта Беларусі ў дачыненні да сітуацыі ва Украіне. Спыненне агню адбылося дзякуючы дамове, падпісанай ў Мінску. Вашы адносіны і з Украінай, і з Расіяй ставяць Беларусь у вельмі добрае становішча. Спадзяюся, што адкрыты дыялог будзе спрыяць паляпшэнню сітуацыі", - сказаў генеральны сакратар ААН.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў ролю ААН ва ўрэгуляванні канфліктаў, што пацвярджаюць апошнія падзеі. "У нас з Украінай вельмі цесныя адносіны. Не толькі кіраўніцтва Беларусі, але і простыя людзі заклапочаныя сітуацыяй і аказваюць пасільную дапамогу", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040