У Кітаі плануецца стварыць антытэрарыстычны інфармацыйны цэнтр
  2014-10-28 10:46:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі плануецца стварыць Дзяржаўны інфармацыйны цэнтр антытэрарыстычнай барацьбы і ўдасканаліць механізм міжведамаснага інфармацыйнага супрацоўніцтва.

Прапанова аб стварэнні цэнтра ўтрымліваецца ў праекце Закона КНР аб барацьбе з тэрарызмам, які будзе разгледжаны ў Пекіне на 11-й сесіі ПК УСНП 12-га склікання.

У сапраўдны час у Кітаі назіраецца складаная сітуацыя з барацьбой з тэрарыстамі. Адзначаецца ўзмацненне ўплыву знешніх фактараў на гвалтоўную і тэрарыстычную дзейнасць, тэндэнцыя арганізацыі тэрактаў з выкарыстаннем Інтэрнэту і павелічэнне колькасці спраў тэрарыстычнага характару.

У праекце гаворыцца, што распрацоўка названага закона будзе спрыяць удасканаленню прававой сістэмы антытэрарыстычнай барацьбы Кітая і стымуляваць супрацоўніцтва ў гэтай сферы з міжнароднай супольнасцю.

Праект прадугледжвае абавязкі і задачы адпаведных рабочых рэжымаў, каардынацыю інфармацыйнай працы, меры хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і інш.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040