Сі Цзіньпін заклікаў да міжнароднага культурнага абмену
  2014-10-30 14:45:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў у сваіх пісьмовых указаннях Кітайскаму цэнтру міжнароднага культурнага абмену, што неабходна ўзмацняць "мяккую сілу" Кітая за кошт прасоўвання абменаў з іншымі культурамі.

Сі Цзіньпін заклікаў цэнтр, які ў цяперашні час адзначае сваю 30-гадовую гадавіну, зрабіць уклад у якасці буйной няўрадавай арганізацыі ў справу папулярызацыі традыцыйнай кітайскай культуры і прасоўвання абменаў Кітая з іншымі культурамі.

Менавіта праз кантакты з іншымі культурамі і навучанне на іх прыкладзе Кітай можа ўзмацніць сваю "мяккую сілу" і спрыяць міру ва ўсім свеце, адзначыў старшыня КНР.

Член ПК Палітбюро ЦК КПК Лю Юньшань сустрэўся з прадстаўнікамі цэнтра на святочным мерапрыемстве ў Пекіне.

Лю Юньшань падкрэсліў, што асноўнай мэтай культурных абменаў з замежнымі краінамі з'яўляецца аказанне дапамогі людзям ва ўсім свеце ў больш поўным разуменні Кітая. "Мы павінны працаваць для таго, каб прадставіць свету прагрэсіўны і квітнеючы Кітай, які выступае за інклюзіўнасць", - адзначыў Лю Юньшань. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040