Кіраўнік кітайскай праграмы зандзіравання Месяца Сюй Дачжэ заклікаў старанна апрацаваць даныя, сабраныя з месячнага спадарожніка, які вярнуўся з месячнай арбіты, бо гэта дапаможа паскорыць работы з касмічным спадарожнікам "Чан'э-5", запуск якога вызначаны на 2017 год.
"Місія выканана пры ажыццяўленні стабільнага палёту і забеспячэнні дакладнасці часу запуску, выхаду на арбіту і вяртання. Усе папярэдне пастаўленыя мэты былі дасягнуты", – адзначыў Сюй Дачжэ. Паводле яго слоў, гэта місія азначае сапраўдны прарыў у трэцяй і заключнай стадыі месячнай праграмы – палёт на арбіту, высадка і вяртанне – і значна павышае ўзровень разумення механізму вяртання ў высакахуткасных умовах, а таксама ўзровень развіцця новых матэрыялаў і інавацыйнага праектавання касмічнай тэхнікі. - Р -