У правінцыі Цзянсу выяўлены новы выпадак заражэння чалавека птушыным грыпам H7N9. Пра гэта паведамілі ў мясцовым камітэце па справах аховы здароўя.
Хворая – 58-гадовая жанчына. За 2 тыдні да з'яўлення ў яе сімптомаў жанчына купіла курыцу на рынку. Зараз яна знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы горада Нанкін.
Гэта ўжо 27-ы выпадак заражэння птушыным грыпам H7N9 у правінцыі Цзянсу сёлета. - Р -