У цяжкім стане знаходзіцца пацыентка з правінцыі Хэбэй, у якой у суботу пацвердзілі дыягназ заражэння вірусам птушынага грыпу H7N9. Пра гэта паведамілі ў пекінскай бальніцы "Чааян", куды яна шпіталізавана.
У 61-гадовай хворай адзначаецца функцыянальная недастатковасць многіх органаў, сказаў намеснік дырэктара бальніцы Тун Чжаахуэй. Паводле яго слоў, у асоб, якія непасрэдна кантактавалі з хворай, прыкмет захворвання не выяўлена.
Дадзены выпадак зафіксаваны насуперак чаканням спецыялістаў, якія былі перакананы, што з павышэннем тэмпературы паветра ў летнія месяцы вірус H7N9 можа паступова знікнуць. На гэты конт Тун Чжаахуэй заявіў, што эпідэміялагічныя асаблівасці гэтага смяротнага віруса яшчэ трэба высветліць. - Р -