Кітайскія навукоўцы апублікавалі новае адкрыццё ў галіне распаўсюджання віруса птушынага грыпу H7N9
  2013-09-09 15:08:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія навукоўцы высветлілі, што адзін тып віруса птушынага грыпу H7N9 здольны звязвацца з клеткавымі рэцэптарамі чалавека. Такім чынам, яны змаглі растлумачыць, як чалавек можа заражацца гэтым вірусам.

Паводле паведамлення, у фокус увагі кітайскіх вірусолагаў трапілі два ізаляты віруса птушынага грыпу H7N9, выяўленыя ў Шанхаі і правінцыі Аньхой адпаведна.

Клеткавым рэцэптарам служыць малекула на паверхні клеткі або ў клетцы. Каб заразіць клетку-гаспадара, вірус павінен прымацавацца да рэцэптара. Пасля вывучэння рэцэпторных уласцівасцяў гемаглютыніну двух ізалятаў віруса, кітайскія навуковыя супрацоўнікі прыйшлі да высновы, што калі "шанхайскі" вірус SH- H7N9 пераважна звязваецца з клеткавымі рэцэптарамі птушак, то "аньхойскі" AH-H7N9 – як як птушак, так і чалавека.

Навукова-даследчая работа "Структура і звязванне рэцэптараў гемаглютынінаў віруса птушынага грыпу H7N9, якім заражаецца чалавек", падрыхтаваная групай навукоўцаў з АН Кітая, апублікавана 5 верасня на вэб-сайце часопіса "Навука".

Навуковы супрацоўнік АН Кітая, адзін з аўтараў названай работы Шы І лічыць, што ў сувязі з магчымымі выпадкамі мутацыі віруса H7N9, вірусолагі падкрэслілі неабходнасць узмацніць маніторынг.

Паводле даных ведамства аховы здароўя, па стане на канец сакавіка бягучага года ў мацерыковай частцы Кітая зарэгістравана ўсяго 134 выпадкі заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040